Алег Анатолевіч Трусаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алег Трусаў)
Jump to navigation Jump to search
Алег Анатолевіч Трусаў
Aleh Trusaw.jpg
Дата нараджэння 7 жніўня 1954(1954-08-07) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Алег Анатолевіч Тру́саў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1976 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 19761992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1988 года загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ».

Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакавіку 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст., гісторыю будаўнічай тэхнікі, эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гародні, Віцебску, Наваградку, Магілёве, Мінску, Мсціславе і інш. Распрацаваў методыку архітэктурна-археалагічнага вывучэння манументальных помнікаў Беларусі.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

У 1990 быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі, брашуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Трусов О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн., 1988. ISBN 5-343-00312-5
  • Трусаў А. А. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990.
  • Трусаў А. А. Старадаўніх муроў адраджэнне: Мінулае і сучаснасць Лідскага замка / з серыі «Помнiкi Беларускага дойлiдства». — Мн.: Полымя, 1990.
  • Трусаў А. А. Беларускае кафлярства. Мн., 1993.
  • Трусаў А. А. Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ- XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. ISBN 985-6305-29-2

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сенніцкі могільнік / А. Егарэйчанка, А. Трусаў // Помнік гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 2. — С. 21 — 23: іл.
  • Невядомыя беларускія дзяржавы // Наша Слова. №661, 662, 663, 773, 820, 822.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992;
  • Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993. — С. 606;
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн., 1993. — С. 614;
  • Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 706;
  • Трусов Олег // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Трусаў Алег Анатолевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]