Таранаўка (Хіславіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Таранаўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,8 км²
Насельніцтва
  • 24 чал. (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216646
Код АКАТП
Таранаўка на карце Расіі ±
Таранаўка (Хіславіцкі раён) (Расія)
Таранаўка (Хіславіцкі раён)
Таранаўка (Хіславіцкі раён) (Смаленская вобласць)
Таранаўка (Хіславіцкі раён)

Таранаўка[1] (руск.: Тарановка) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упамінаецца ў 1674 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Таранаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Таранаўку не вярнулі БССР[3].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Зноскі