Перайсці да зместу

Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў
Дата нараджэння 24 красавіка 1948(1948-04-24) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў (нар. 24 красавіка 1948, г. Архангельск, РСФСР — 22 снежня 2017, Мінск)  — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1974 годзе вячэрняе аддзяленне архітэктурнага факультэта БПІ. У 19681969 гадах тэхнік-архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»; у 19691975 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Мінскграмадзянпраект»; у 19751982 гадах кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Мінскпраект»; у 19822002 гадах начальнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў «Белпраекта»; у 20022006 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»; у 20062007 галоўны спецыяліст КУП «Белдзяржэкспертыза па г. Мінску»; у 2007—2009 гадах галоўны архітэктар праектаў «Творчай майстэрні архітэктара Крывашэева У. М.»; з 2010 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва ААТ «Масбудкамплект»[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1979 года[1]. Пражываў у Мінску.

Будынак райкама і райвыканкама Мінскага раёна на вуліцы Альшэўскага
Плошча Незалежнасці пасля рэканструкцыі

Асноўныя пабудаваныя аўтарскія працы: адміністрацыйны будынак райвыканкама і райкама Мінскага раёна (1974—1977) у Мінску; гасцініца на 200 месцаў у Маладзечне (1977—1982); мікрараён «Сярова-1» (1978), 176-кватэрны жылы дом у мікрараёне Сярова-1 (1981)[2]; Рэспубліканскі Палац культуры на Кастрычніцкай плошчы (1978); добраўпарадкаванне Аляксандраўскага (Цэнтральнага) сквера; комплексная рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Незалежнасці; падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам (у сааўтарстве з М. Л. Гаўхфельдам, В. Д. Нікіціным, А. Чадовічам) — усе ў Мінску[1]. У апошнія гады па праектах В. Данілава ў Мінску пабудаваны буйныя офісныя будынкі па вул. Ф. Скарыны, вул. Платонава і іншыя[3].

Удзельнік конкурсаў: заахвочвальная прэмія Рэспубліканскага конкурсу праектаў жылых дамоў для сельскага будаўніцтва БССР (1969); 2-я прэмія Усесаюзнага конкурсу на лепшы праект Беларускага тэатра імя Я. Купалы ў г. Мінску (1975); заахвочвальная прэмія Міжнароднага конкурсу на лепшы праект опернага тэатра ў г. Плоўдзіве (Балгарыя, 1975); 2-я прэмія Рэспубліканскага конкурсу на добраўпарадкаванне Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску (1988); 1-я прэмія Рэспубліканскага конкурсу на помнік «Змагарам за Савецкую ўладу ў Беларусі» (1989); 3-я прэмія Рэспубліканскага конкурсу на будаўніцтва пасольства Расіі ў г. Мінску (2004)[1].

Узнагароджаны залатым медалём і дыпломам Гран-пры конкурсу Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў 2008 за будаўніцтва падземнага грамадска-гандлёвага цэнтра «Сталіца» з паркінгам у г. Мінску[1].

Зноскі

  1. а б в г д Данилов Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Данилов Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Памяти архитектора Вячеслава Николаевича Данилова
  • Данилов Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Данилов Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)