Вячэра Гасподня (Сведкі Іеговы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вячэра Гасподня ці Вечар успаміну смерці Ісуса Хрыста — свята, якое 14 нісана паводле яўрэйскага месячнага каляндара адзначаюць Сведкі Іеговы[1]. Традыцыю адзначаць дзень смерці Ісуса замест дня яго ўваскрэсення грунтуецца на звестках аб тым, што раннім хрысціянам было характэрна адзначаць гэты дзень адзін раз штогод, а не праводзіць таінства або рытуал Еўхарыстыі, характэрнае для большасці іншых хрысціянскіх канфесій[2]. Пры гэтым святкаванне Вячэры Сведкамі Іеговы не заўжды супадае з іўдэскім святам Песах, бо, як тлумачыцца на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы "у сучасным яўрэйскім календары пачатак месяца нісан вызначаецца па астранамічнаму маладзіку, аднак у першым стагоддзі такі метад не выкарыстоўваўся. У той час лічылася, што месяц пачынаецца з першага з’яўлення над Ерусалімам новага месяцавага сярпа, а гэта магло здарыцца праз дзень або больш пасля з’яўлення астранамічнага маладзіка. Гэта розніца з’яўляецца адной з прычын, па якіх дата святкавання Вячэры ўспаміны ў Сведкаў Іеговы не заўсёды супадае з датай святкавання сучаснага яўрэйскага Песаха[3]. Звычайна гэта дата выпадае на канец сакавіка ці пачатак красавіка грыгарыянскага каляндара. У 2020 г. гэта будзе вечар 7 красавіка.

Цырымонія[правіць | правіць зыходнік]

Накрыты стол з сімваламі святкавання Вячэры ўспаміну смерці Хрыста

Звычайна Сведкі Іеговы і іх госці рознага веравызнання збіраюцца для святкавання Вячэры ў сваіх месцах пакланення (Залы Царства і Залы кангрэсаў), арэндаваных памяшканнях ці прыватных дамах. Спачатку адзін з прысутных выступае з прамовай, у якой тлумачыцца сэнс мерапрыемства, потым тым, хто прысутнічае перадаюць па чарзе прэсны хлеб без дадатковых інгрыдыентаў і сухое чырвонае віно[4][5]. Пры гэтым толькі частка прысутных, якая мае надзею цараваць з Хрыстом на небе, прымае ад сімвалаў, а астатнія Сведкі, якія спадзяюцца жыць вечна на зямлі, проста прысутнічаюць на мерапрыемстве [1].

Пазіцыя іншых канфесій[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі многіх хрысціянскіх канфесій лічаць, што святкаваць Вячэру Гасподню не абавязкова толькі раз у год і праводзяць аналагічныя мерапрыемствы кожны тыдзень ці штомесяц[6][7]. У праваслаўных цэркваў і каталікоў гэта свята з’яўляецца часткай таінства (у пратэстантаў — рытуалам) Еўхарыстыі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Звычайна за некалькі тыдняў да святкавання Сведкі Іеговы праводзяць масавую кампанію па запрашэнню людзей, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў, наведаць свята Вячэры з імі. У 2016 г. гэта мерапрыемства наведала больш за 20,1 млн чал, з якіх самі Сведкі Іеговы і іх актыўныя прыхільнікі склалі з іх толькі 8,3 млн чал [2]. У 2017 г. суадносіны Сведкаў Іеговы і гасцей мерапрыемства амаль не змяніліся [3].
  • У 2016 г. было надрукавана 440 млн экз. запрашэнняў на Вячэру на 530 мовах [4].
  • У 2016 г. афіцыйны відэаролік запрашэння на Свята быў перакладзены на беларускую мову[8] і ў Мінску мерапрыемства ўпершыню было праведзена Сведкамі Іеговы на беларускай мове.

Вячэра ў 2020 годзе[правіць | правіць зыходнік]

7 красавіка 2020 года Сведкі Іеговы ў большасці краін свету вырашылі правесці па відэасувязі ва ўмовах каранціну, выкліканым пандэміяй COVID-19. У сувязі з гэтым на афіцыйным сайце арганізацыі на шэрагу моў былі выкладзены відэазіпісы прамоў[9][10], прысвечаных Ісусу і святкаванню Вячэры, а сходы заахвоцілі правесці святкаванне праз відэаканферэнцыі ў Zoom ці Skype, каб вернікі не выходзілі з дому[11]. Сведкі Іеговы заяўляюць што гэта святкаванне Вячэры стала гістарычным, бо так яе не праводзілі з дзён Ісуса на зямлі[12].

У шэрагу краін Афрыкі і ў Венесуэле праграму святкавання трансліравалі па тэлебачанні, у сувязі з адсутнасцю доступу ў інтэрнэт многіх жыхароў гэтых краін[13]. Згодна рэпартажу на афіцыйным сайце гэтай канфесіі, "Яшчэ да Вячэры браты з 11 філіялаў (у Анголе, Беніне, Гане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Замбіі, Зімбабвэ, Камеруне, Кот-д'Івуары, Малаві, Мазамбіку і Сенегале) звязаліся з тэле- і радыёкампаніямі і дамовіліся на трансляцыю прамовы больш чым у 36 месцаў на тэрыторыі 16 краін[14]".

Некаторыя тэлеканалы Францыі і Італіі адзначылі, што правядзенне Вячэры праз анлайн сувязь з’яўляецца прыкладам для традыцыйных канфесій гэтых краін[15].

На Філіпінах у г. Даваа праграму Вячэры глядзелі па відэасувязі 31 тысяча чалавек[16]. Таксама на самаізаляцыі па відэасувязі адбыліся святкаванні ў ЗША, Канадзе, Рэспубліцы Карэя, Японіі, краінах Афрыкі і Цэнтральнай Амерыкі і ў іншых рэгіёнах свету[17]. У дзень правядзення Вячэры, 7 красавіка, у сайта jw.org было больш за 7 млн праглядаў, што стала рэкордам наведванняў у дзень[18]

Зноскі

  1. Вечеря воспоминания смерти Иисуса Христа
  2. The New Schaff-Herzog Encyclopedia of Religious Knowledge. Edited by Samuel Macauley Jackson. Гранд-Рапидс, 1958. Т. 4. С. 43—44; John McClintock, James Strong. Cyclopedia of Biblical, Theological, and Ecclesiastical Literature. Гранд-Рапидс, 1981. Т. 8. C. 836. The New Cambridge History of the Bible—Volume I: From the Beginnings to 600. Еdited by James Carleton Paget and Joachim Schaper. Нью-Йорк, 2013. Гл. 36. С. 841. цыт па: Почему Свидетели Иеговы отмечают Вечерю Господню не так, как это принято в других религиях? зноскі 1 і 2
  3. Почему Свидетели Иеговы отмечают Вечерю Господню не так, как это принято в других религиях? зноска 3
  4. Почему нужно праздновать Вечерю Господню?//Сторожевая Башня 15 февраля 2003 г. цыт.па: «Он-лайн библиотека сторожевой башни» (рус)
  5. Как приготовить хлеб для Вечери воспоминания//JW Broadcasting (анлайн тэлеканал Сведкаў Іеговы)
  6. Василе Филат Как часто необходимо праздновать Вечерю Господню (Святое Причастие)? // Сайт «Христианская Молдова»
  7. Леонид Михович Вечеря Господня// Сайт Мінскай семінарыі ХВЕ
  8. Успамін пра смерць Ісуса Хрыста
  9. Спецыяльная прамова 2020 і Прамова на Вячэру 2020(рус.) // JW.ORG
  10. У звароце №3 Кіруючай рады Сведкаў Іеговы, прысвечанай пандэміі, адзначалася, што прамовы для Вячэры былі апублікаваныя на 500 мовах
  11. Отчет о ситуации с коронавирусом (видео) //JW.ORG
  12. Historic Commemoration of Christ’s Death //JW.ORG
  13. СМИ Венесуэлы и Замбии предложили провести Вечерю Господню вместе со Свидетелями Иеговы // Блог Fakt777
  14. Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Африка // JW.ORG
  15. Италия и Франция ставит Свидетелей Иеговы в пример другим религиям // Блог Fakt777
  16. Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Филипины //JW.ORG
  17. Гл. рэпартажы на JW.ORG: Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Вефильские комплексы в США, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Канада, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Соединенные Штаты, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Азия, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Северная и Центральная Америка, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Фотографии со всего мира
  18. Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Сайт jw.org. Рекордная посещаемость нашего сайта // JW.ORG

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]