Перайсці да зместу

Дамачава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Дамачава
Царква Св. Лукі
Царква Св. Лукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 1 142 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225021
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805906
Афіцыйны сайт
domachevo.com (руск.)
Дамачава на карце Беларусі ±
Дамачава (Беларусь)
Дамачава
Дамачава (Брэсцкая вобласць)
Дамачава

Дамачава[2] — гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 3 км ад прыпыначнага пункта Дамачава, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Тамашоўка. Міждзяржаўны аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 1 222 чал. (2017)[3].

Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1788 годзе намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Царствам Польскім.

У 1860 годзе мястэчка стала цэнтрам Дамачаўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 года адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У XIX стагоддзі тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сінагога. Пракладанне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю паселішча.

У 1905 годзе на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукінская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасцейскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам раёна (з 1956 года ў Брэсцкім раёне). У Вялікую Айчынную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 23 ліпеня 1944 года пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 7 лютага 1967 года да гарадскога пасёлка далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Жалезная[4].

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 129 муж., з іх духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 128[5]; 1891 год — 1149 чал.[6]; 1897 год — 1163 чал.
  • XIX стагоддзе: 1921 год — 1504 чал.[7]; 1995 год — 1,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.[9]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2016 год — 1 221 чал.[10]; 2017 год — 1 222 чал.[3]

У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка. Раней дзейнічаў і кінатэатр.

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У 1927—1932 гадах у Дамачаве служыў пробашчам вядомы беларускі дзеяч кс. Пётр Татарыновіч[11].

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  6. Домачево // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. ЭГБ 1996.
  9. Домачево // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Аўдзеюк А. Пётр Татарыновіч (1896—1978)