Іванішчавічы (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Іванішчавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247305
Аўтамабільны код
3
Іванішчавічы на карце Беларусі ±
Іванішчавічы (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Іванішчавічы (Акцябрскі раён)
Іванішчавічы (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Іванішчавічы (Акцябрскі раён)

Івані́шчавічы[2] (трансліт.: Ivaniščavičy, руск.: Иванищевичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 5 км на поўнач ад Любані, за 248 км ад Гомеля, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор (лінія Асіповічы — Жлобін). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з XIV стагоддзя, пазначана ў лісце князя Гальшанскага ад 1396 года як сяло ў Глускай воласці.

У 1593 годзе ўладанне Кіеўскага Пячэрскага манастыра[3]. У дзяржаўных актах згадваецца пад 1671 годам. У 1683 годзе дзейнічала царква, распрацоўвалася рудня, якая павінна была ўступіць у дзеянне з 1695 годзе.

У 1740-я гады Іванішчавічы ўваходзілі у Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Належала войскаму Рэчыцкага павета Міхалу Крыштаповічу. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.

У XIX стагоддзі — маёнтак, які належаў памешчыкам Шчэлкану і Гальперыну. На 1868 год Гальперын валодаў 3094 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном. У 1870 годзе маёнтак належаў толькі Шчэлкану, у 1906 — памешчыку Гурыновічу. Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска і аднайменны засценак. На 1908 год мясцовасць уваходзіла ў склад Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. У 1930-я гады вёска і засценак аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Іванішчавічы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны нацысты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску (85 двароў) і забілі 83 жыхары; 37 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVII стагоддзе 1683 год — 14 дымоў.
  • XVIII стагоддзе: 1740-я гады — 21 дым; канец XVIII стагоддзя — 41 дым, 101 асоба мужчынскага і 90 — жаночага полу.
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 51 двор, 260 жыхароў у вёсцы, 20 двароў, 155 жыхароў у засценку.
  • XX стагоддзе: 1908 год — 396 жыхароў у вёсцы, 138 жыхароў у засценку; 1917 год — 464 жыхары ў вёсцы, 177 жыхароў у засценку; 1920 год 385 жыхароў у вёсцы, 365 жыхароў у засценку; 1959 год — 211 жыхароў; 1997 год — 21 двор, 37 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 14 двароў, 19 жыхароў; 2009 год — 6 жыхароў; 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фёдар Самуілавіч Белы — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны (загінуў у баі). Яго імя прысвоена адной з вуліц гарадскога пасёлка Акцябрскі і занесена ў кнігу Народнай Славы раёна.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. РГИА, ф. 823, оп. 3, д. 33, с. 11об.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]