Перайсці да зместу

Азёры (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Азёры
Царква і касцёл
Царква і касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
118 м[1]
Насельніцтва
  • 2 705 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231753
Аўтамабільны код
4
Азёры на карце Беларусі ±
Азёры (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Азёры (Гродзенскі раён)
Азёры (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Азёры (Гродзенскі раён)

Азёры[2] (трансліт.: Aziory, руск.: Озёры) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[3] у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на заходніх берагах азёраў Рыбніца і Белае. Адміністрацыйны цэнтр Азёрскага сельсавета.

Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Гродна, за 17 км на поўнач ад Скідзеля, на аўтадарогах Р41 і Р145.

Каля вёскі (1—3 км) знаходзіцца археалагічныя помнікі: стаянкі і селішча.

Упершыню згадваецца ў 1398 годзе як «двор князя Вітаўта». У XV—XVII стагоддзях — велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці. У 1518 годзе Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу (арэндны залог) гарадзенскаму старасце Юрыю Радзівілу. У 1555 годзе азёрскім каралеўскім намеснікам (т. б. да таго часу Азёры ізноў перашлі дзяржаве) стаў Себасцян Дыбоўскі. У адпаведнасці з прывілеем 1568 года вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі. У 1679 годзе на Рынку быў пабудаваны новы драўляны касцёл імя Маткі Боскай Ружанцовай, замест спаленага маскоўскім войскам. Касцёл гэты быў адноўлены ў 1779 годзе коштам караля Станіслава Аўгуста. У канцы XVIII стагоддзя Азёры набыў вядомы навуковец, авантурыст і філантроп Міхал Валіцкі. Ён заснаваў у Азёрах суконную фабрыку (1807) і папяровую фабрыку (1809). Пасля паўстання 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны, а яго ўладальнік — граф Леапольд Валіцкі — сасланы ў Сібір. У XVIII стагоддзі у Азёрах была пабудавана драўляная сінагога, а у пачатку XIX стагоддзя — малітоўная яўрэйская школа (не захаваліся). У 1878 годзе Азёры мелі 1013 жыхароў, сярод іх 508 яўрэяў. У пачатку XX стагоддзя замест старой драўлянай праваслаўнай царквы пабудавалі мураваную царкву Ушэсця. Каля Азёр помнікі археалогіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (VIII—V і III тысячагоддзі да н.э.) і курганныя магільнікі.

У 1919—1939 гадах — у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

11 лютага 1972 года да вёскі далучана суседняя вёска Камчатка[4].

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 426 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 235, мяшчан-хрысціян і сялян 181[5]; 1878 год — 1013 чал., з іх 508 яўрэяў[6]; 1897 год — 3283 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 год — 1755 чал.[7]; 1989 год — 2447 чал.[8]
У цэнтры вёскі
Касцёл Хрыста Валадара
Свята-Духаўская царква

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква
  • Сінагога

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 17.03.2009 № 163 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Гродненского района в агрогородки» (руск.)
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Соркіна 2010, с. 412.
  6. SgKP 1882, s. 580.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. ЭГБ 1993, с. 69.