Аславяняты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аславяняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231035
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256824001
Аславяняты на карце Беларусі ±
Аславяняты (Беларусь)
Аславяняты
Аславяняты (Гродзенская вобласць)
Аславяняты

Аславяня́ты, таксама Аславеняты[1] (трансліт.: Aslavianiaty, руск.: Аславеняты) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 13 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 258 км ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна - Вільнюс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года вёска да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 331 жыхар (1954)
  • 265 жыхароў (1970)
  • 66 гаспадарак, 127 жыхароў (1994)
  • 49 гаспадарак, 92 жыхары (2004)
  • 38 гаспадарак, 71 жыхар (2013)
  • 32 гаспадаркі, 67 жыхароў (2016)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Асла́веняты
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]