Асіпавічы (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асіпавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222411
Аўтамабільны код
5
Асіпавічы на карце Беларусі ±
Асіпавічы (Вілейскі раён) (Беларусь)
Асіпавічы (Вілейскі раён)
Асіпавічы (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Асіпавічы (Вілейскі раён)

Асі́павічы[1] (трансліт.: Asipavičy, руск.: Осиповичи) — вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца за 5[2] км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Вілейка, за 100[2] км да Мінска, за 3[2] км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Красны Беражок, каля правага берага ракі Спорня, на аўтадарозе Асіпавічы—Шылавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пач. XVIII ст. сяло ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць вілейскага старасты М. Паца.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1801 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 124 душы дзяржаўных сялян. У 1886 годзе ў Вілейскай воласці і павеце Віленскай губерні. У 1892 годзе адкрыта школа граматы. У 1908 годзе ў складзе Вілейскай сельскай грамады, 295 дзесяцін надзелаў.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Тут працавала дзяржаўная беларуска пачатковая школа, якая ў 1938 годзе была скасавана.

Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тэрыторыя з лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года вёска ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Асіпавіцкага сельсавета.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У раёне вёскі базіраваўся і дзейнічаў партызанскі атрад «За Радзіму» брыгады імя М. В. Фрунзе. На могілках брацкая магіла, дзе пахаваны 4 партызаны гэтага атрада, якія загінулі ў баі 6 мая 1944 года. У 1973 годзе на магіле пастаўлены абеліск. За час вайны загінулі 98 землякоў, на ўшанаванне іх памяці ў 1965 годзе пастаўлена стэла.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1949 годзе створаны калгас імя Будзённага, 18 верасня 1950 года ўзбуйнены пад назвай імя Суворава (цэнтр — в. Асіпавічы). У 1969 годзе працавалі сярэдняя школа, ФАП, клуб, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 338 жыхароў, 30 двароў.
  • 1897 год — 402 жыхары, 67 двароў.
  • 1908 год — 465 жыхароў.
  • 1938 год — 452 жыхары, 86 двароў.
  • 1969 год — 406 жыхароў, 139 двароў.
  • 1988 год — 450 жыхароў, 171 гаспадарка.
  • 1995 год — 424 жыхары, 168 двароў[2].
  • 2003 год — 371 жыхар, 147 гаспадарак.
  • 2008 год — 371 жыхар, 150 гаспадарак.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа-сад, бібліятэка, ФАП, клуб, аддзяленне сувязі, магазін (2003).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]