Вусце (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вусце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818097
Вусце на карце Беларусі ±
Вусце (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Вусце (Гарадоцкі раён)
Вусце (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Вусце (Гарадоцкі раён)

Ву́сце[1] (трансліт.: Vuscie, руск.: Устье) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 51 км на паўночны захад ад Гарадка, 26 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 88 км ад Віцебска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі ў маёнтку Обаль малалетняга графа Станіслава Бурдзімскага. У 1785 годзе ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У канцы 18 стагоддя забраны ў казну. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў Обальскім войтаўстве Гарадоцкага павета. У 1841 годзе вёскі Вусце 1-е, 6 двароў, 60 жыхароў; Вусце 2-е — 1 двор, 12 жыхароў; Вусце 3-е — 1 двор, 5 жыхароў. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. У 1924—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 двароў, 6 рэвізскіх душ (1785)
  • 52 рэвізскія душы (1839)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]