Ярыгіна (Гарадоцкі раён)
Вёска
Ярыгіна
|
Яры́гіна[1] (трансліт.: Jaryhina, руск.: Ярыгино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 78 км ад Віцебска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе працякае рака Чарнуйка (прыток ракі Обаль). У паўднёва-заходнім напрамку ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Халамер’е — Бычыха, па шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 18 стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Полацкай, з 1802 года Віцебскай губерняў. У 1839 годзе вёска ў складзе войтаўства Обальскага. У сярэдзіне 19 стагоддзя ў складзе дзяржаўнага маёнтка Обаль. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета. У 1905 годзе адносілася да Обальскай сельскай грамады і праваслаўнага прыхода. З 25 сакавіка ў Невельскім павеце. З сакавіка 1924 года вернута ў БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Асіпаўскім сельсавеце (5 снежня 1931 года Обальскі) Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе існавала прадпрыемства па вырабе вапны, з 1929 года вапнавы завод (у 1933 годзе 18 рабочых). У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны вапняк». З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года вёска спалена гітлераўцамі, загінулі 35 жыхароў. З фронту не вярнулася 10 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. У 1959 годзе ў Халамерскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 19 рэвізскіх душ (1785)
- 16 рэвізскіх душ, казённая ўласнасць (1795)
- 41 рэвізская душа (1839)
- 8 двароў, 50 рэвізскіх душ (сярэдзіна ХІХ стагоддзя)
- 3 двары, 55 жыхароў (1905)
- 16 двароў, 74 жыхары (1920)
- 14 двароў, 82 жыхары (1925)
- 14 двароў, 95 жыхароў (1940)
- 36 жыхароў (1959)
- 51 жыхар (1970)
- 6 гаспадарак, 8 жыхароў (1997)
- 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2002)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх