Ключагорская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ключагорская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Бедавіцы
Насельніцтва
0 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818033
Ключагорская на карце Беларусі ±
Ключагорская (Беларусь)
Ключагорская
Ключагорская (Віцебская вобласць)
Ключагорская

Ключаго́рская[1] (трансліт.: Kliučahorskaja, руск.: Ключегорская) (да 30 ліпеня 1964 года Бедавіцы[2]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на рацэ Обаль, за 53 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, за 95 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдзень і ўсход працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). У цэнтры цячэ ручай, які ўпадае ў раку Обаль. На захадзе знаходзіцца лясны масіў. За за 1,2[3] (за 1,5 км[4]) у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Сцернік (Бусоўля) Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель. У вёсцы ніхто не жыве (2018).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII cтагоддзя вёска Бедавіцы ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе складзе войтаўства Обаль, казённая ўласнасць. У 1850 годзе 12 дзесяцін ворыва, 4,5 дзесяціны сенажаці. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Прусаўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 25 дзесяцін сельскагаспадарчых угоддзяў, 2 дзесяціны лесу, капліца на могілках. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. За 30 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 снежня 1935 года Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 года спалена нацыстамі, загінулі 27 жыхароў. З фронту не вярнуліся 3 вяскоўцы. У 1953 годзе пачала дзейнічаць Ключагорская ГЭС на рацэ Обаль. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў саўгасе «Маяк». У 1997 годзе працавала ферма. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[5]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 двароў, 57 рэвізскіх душ (1785)
  • 1 двор, 5 рэвізскіх душ (1850)
  • 3 двары, 27 жыхароў (1897)
  • 21 двор, 161 жыхар (1905)
  • 24 двары (1918)
  • 22 двары, 92 жыхары (1920)
  • 20 двароў, 106 жыхароў (1925)
  • 25 двароў, 171 жыхар (1940)
  • 52 жыхары (1970)
  • 11 гаспадарак, 14 жыхароў (1997)
  • 6 гаспадарак, 7 жыхароў (2002)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012)
  • 0 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  4. Сце́рнік, Бусоўля // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]