Вялікія Рагі
Вёска
Вялікія Рагі
|
Вялі́кія Рагі́[1] (трансліт.: Vialikija Rahi, руск.: Великие Роги) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомеля.
На ўсходзе абалона ракі Дняпро.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыхадская школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1858 — 15 двароў, 102 жыхары; 1897 — 41 двор, 299 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагоддзе: 1909 — 378 жыхароў; 1925 — 101 двор; 1940 — 107 двароў, 449 жыхароў; 1959 — 461 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 774 жыхары
- XXI стагоддзе: 2004 — 273 гаспадаркі, 861 жыхар[3]; 2010 — 697 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх