Жукавічы (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жукавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
13
Насельніцтва
22[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247302
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240808026
Жукавічы на карце Беларусі ±
Жукавічы (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Жукавічы (Акцябрскі раён)
Жукавічы (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Жукавічы (Акцябрскі раён)

Жу́кавічы[2] (трансліт.: Žukavičy, руск.: Жуковичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 225 км ад Гомеля, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVI стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1505 годзе кароль Жыгімонт I Стары аддаў сяло Жукавічы двараніну Шчаснаму, а ў 1507 годзе пацвердзіў гэта.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў валоданні абшарніка Ліпскага, пасля належала генерал-лейтэнанту В. М. Юдзіцкаму. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе казённага маёнтка Граб'ё. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

Падчас польскай акупацыі ў 1920 годзе ў наваколлях дзейнічаў партызанскі атрад К. П. Арлоўскага. 15 лістапада 1920 года вызвалена ад польскіх войскаў. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 15 двароў і забілі 15 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 13 двароў, 22 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 11 двароў, 62 жыхары.
  • 1897 год — 12 двароў, 70 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 16 двароў, 127 жыхароў.
  • 1916 год — 25 двароў, 129 жыхароў.
  • 1940 год — 42 двары, 150 жыхароў.
  • 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 18 двароў, 34 жыхары.
  • 2004 год — 14 двароў, 24 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]