Жычын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жычын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 96 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225246
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840016
Жычын на карце Беларусі ±
Жычын (Беларусь)
Жычын
Жычын (Брэсцкая вобласць)
Жычын

Жычы́н[1] (трансліт.: Žyčyn, руск.: Жичин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 16 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 годзе вёска ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, побач маёнтак, які належаў Івану Скорыну. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 42 будынкі. У сярэдзіне 1920-х гг. у вёсцы была створана падпольная камсамольская арганізацыя.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 7 жыхароў. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 4 вуліц, якія ўтвараюць выцягнуты прамавугольнік, арыентаваны з поўдня на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жы́чын

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]