Капоранка
Вёска
Капоранка
|
Капо́ранка[1] — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (70 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 158 км ад Гомеля.
Водная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]На поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, перасякаемай на поўдні чыгункай. Хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя Па інвентары 1784 года 15 дымоў, 46 валоў, 36 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Прозара. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Капоранскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. З 1920-х гадоў дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 28 двароў, 185 жыхароў.
- 1897 год — 53 двары, 350 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 60 двароў, 383 жыхара.
- 1959 год — 317 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (70 сем'яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 84).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 года № 29 «Об исключении из данных по учёту и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населённых пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0