Перайсці да зместу

Капоранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Капоранка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203843016
Капоранка на карце Беларусі ±
Капоранка (Беларусь)
Капоранка
Капоранка (Гомельская вобласць)
Капоранка

Капоранка — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (70 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 158 км ад Гомеля.

Водная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, перасякаемай на поўдні чыгункай. Хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя Па інвентары 1784 года 15 дымоў, 46 валоў, 36 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Прозара. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Капоранскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. З 1920-х гадоў дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

  • 2010 год — жыхароў няма.
  • 1850 год — 28 двароў, 185 жыхароў.
  • 1897 год — 53 двары, 350 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 60 двароў, 383 жыхара.
  • 1959 год — 317 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (70 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0