Нівішчы (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Нівішчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840031
Нівішчы на карце Беларусі ±
Нівішчы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Нівішчы (Бярозаўскі раён)
Нівішчы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Нівішчы (Бярозаўскі раён)

Ні́вішчы[1] (трансліт.: Niviščy, руск.: Нивищи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы ў сярэдзіне XIX ст., калі 3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 годзе — пад назвай Нівішча ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе ў Картузскабярозаўскай воласці, вёска і маёнтак Павішчы.

У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Маёнтак ва ўладанні Сцяпана Сямашкі, непадалёку б. карчма (З двары, 4 жыхары). У 1905 годзе ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. У вёсцы дзейнічала ячэйка КПЗБ.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 1 жыхара вёскі, на фронце загінулі 7 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нiві́шчы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]