Сабалі (Брагінскі раён)
Вёска
Сабалі
|
Сабалі́[1] (трансліт.: Sabali, руск.: Соболи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 6 км на захад ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.
Паблізу ёсць радовішчы гліны.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, паралельна да якой на ўсходзе пралягае кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся ў вёсцы школа граматы, 2 ветракі, гамарня, карчма.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сабалёўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі цагельня (з 1930 года), 2 ветракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 мясцовыя жыхары, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў скверы, каля школы, збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Шлях да камунізму». У вёсцы былі пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, 3 крамы. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пуцілавік. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (224 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 23 двары, 187 жыхароў.
- 1897 год — 60 двароў, 410 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 77 двароў, 483 жыхары.
- 1930 год — 90 двароў, 469 жыхароў.
- 1959 год — 737 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Іванавіч Гапоненка (1928—2019) — вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін.
- Раман Карпавіч Сабаленка (1907—1975) — беларускі пісьменнік, яго імем названа вуліца ў Брагіне.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх