Відзаўскае
Відзаўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143 м |
Даўжыня | 4,07 км |
Шырыня | 0,54 км |
Плошча | 0,97 км² |
Аб’ём | 0,00511 км³ |
Найбольшая глыбіня | 20,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,5 км² |
Упадаюць | ручаі, пратока |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Відзаўскае (Відзскае[1][2]) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дрысвята, за 34 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Відзы, каля вёскі Балікі.
Плошча возера складае 0,97 км². Найбольшая глыбіня 20,5 м. Даўжыня 4,07 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Аб’ём вады 5,11 млн. м³. Плошча вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны вышынёй болыш за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны схіл. Катлавіна складзена з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (плошча 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі катлавіны, у асобных месцах пойма шырынёй да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — ілы. Возера злучана пратокай з возерам Сэклы. Выцякае ручай у возера Маруга[3].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя рыбы.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 142. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- ↑ Відзскае возера // Белорусский Посейдон Архівавана 12 студзеня 2014.
- ↑ Ліст карты N-35-18 Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)