Сэклы (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сэклы
Каардынаты: 55°25′45,15″ пн. ш. 26°38′53,46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 143,2[1] м
Даўжыня 1,48 км
Шырыня 1,25 км
Плошча 1,01 км²
Аб'ём 0,0016 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,7 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Плошча вадазбору 9,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Сэклы (Беларусь)
Сэклы
Сэклы
Сэклы (Віцебская вобласць)
Сэклы
Сэклы

Сэ́клывозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дзісна, за 2 кіламетры на поўнач ад гарадскога пасёлка Відзы.

Плошча паверхні 1,01 км², даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 1,25 км, найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км, плошча вадазбору 9,4 км². Аб'ём вады ў возеры 1,6 млн. м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй да 3 метраў, спадзістыя, на поўначы стромкія, вышынёй да 9 метраў. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—20 метраў. Дно выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Злучана пратокай з Відзскім возерам, выцякае ручай у раку Дрысвята, упадае ручай са Старадворскага возера[2].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, сом, гусцяра, плотка, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-18
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)