Перайсці да зместу

Відзюны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Відзюны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246823036
Відзюны (Беларусь)
Відзюны
Відзюны


Відзюны (Гродзенская вобласць)
Відзюны
Відзюны


Мапа

Відзю́ны[1] (трансліт.: Vidziuny, руск.: Видюны) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Фіксавалася ашмянскае прозвішча Відзевіч. У пачатку 18 ст. было дзявенішскае прозвішча Відзь. Было старое літоўскае Відовіч. Ёсць латышскае Vids, літоўскія Videika, Videikis.[2][3][4][5][6] АсноваVid- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[7].

Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад Астраўца, на р. Ашмянка (прыток Віліі).

У 1594 годзе сяло ў складзе маёнтка Меднік, аддана ў заклад скарбоваму ВКЛ Лукашу Мамонічу. У 1604 годзе ўласнасць Адама Кенішкі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У XIX ст. засценак у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1865 годзе ў засценку 8 рэвізскіх душ. У 1893 годзе вёска ў Варнянскай воласці. У 1905 годзе жыхары вёскі мелі 94 дзесяціны зямлі.

З 1920 года вёска ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы. Належала да Гервяцкай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Міхалішкаўскім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці.

  • 1893 год — 48 жыхароў, 7 двароў.
  • 1905 год — 50 жыхароў.
  • 1909 год — 68 жыхароў, 7 двароў.
  • 1938 год — 89 жыхароў, 19 двароў.
  • 1959 год — 39 жыхароў.
  • 1970 год — 37 жыхароў.
  • 2004 год — 13 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2014 год — 5 жыхароў, 3 гаспадаркі.
  • 2019 год — 5 жыхароў.
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Віндзю́ны
  2. ↑ https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-L93Z-S?i=281&cat=2325442
  3. ↑ https://www.epaveldas.lt/preview?id=1360%2F1%2F24
  4. ↑ https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/267716056
  5. ↑ https://uzvardi.lv/surname/607689
  6. ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=9836c850e0ee896c1e9fd5fc15da2064
  7. ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 160.