Візма Бэлшавіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Візма Бэлшавіца
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

30 мая 1931(1931-05-30)[1][2]

Месца нараджэння:

Рыга, Латвія[2]

Дата смерці:

6 жніўня 2005(2005-08-06)[1][2] (74 гады)

Месца смерці:

Рыга, Латвія[2]

Пахаванне:

могілкі Райніса[d]

Грамадзянства:

Flag of Latvia.svg Латвія

Дзеці:

Клаус Элсбергс

Альма-матар:

Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэтэса, пісьменніца, перакладчыца, драматург

Мова твораў:

латышская мова[3]

Узнагароды:
ордэн Трох Зорак

Візма Бэлшавіца, у шлюбе Элсберга (лат.: Vizma Belševica; 30 мая 1931, Рыга6 жніўня 2005, Рыга) — латвійская паэтэса, празаік, драматург, кінасцэнарыст, перакладчык, неаднаразовы намінант Нобелеўскай прэміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і рабочых. Бацька хварэў на алкагалізм. Вырасла ў Рызе і на ферме сваякоў у Курземе. Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1955—1961). Сыны Калвс і Яніс — пісьменнікі. Памерла пасля доўгай хваробы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала вершам у 1947 годзе. Першая кніга вершаў выйшла ў 1955 г., за савецкім часам вершы Бэлшавіцы жорстка цэнзураваліся. В. Бэлшавіца надоўга сышла з публічнага літаратурнага жыцця. Тым часам, кнігі яе публікаваліся ў Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША і іншых краінах. Творы перакладзены на 40 моў.

Аўтар паэмы «Запіскі Індрыка Латыша на палях Лівонскай хронікі» (1971), зборнікаў паэзіі «Цяпло зямлі» (1959), «Мора палае» (1966), «Гадавыя кольцы» (1969), «Красавіцкі дождж» (1978), «Клубок матаецца» (1981), «Час жоўталісця» (1987), зборнікаў апавяданняў «Апавяданні з Кікурагса» (1965), «Няшчасце ў доме» (1979), «Разбітае сэрца на Дошцы гонару» (1997). У 1990-я апублікавала раманную аўтабіяграфічную трылогію — «Біле», «Біле жыве далей» і «Прыгожая маладосць Біле».

Апроч паэзіі, займалася перакладамі з англійскай (Шэкспір, Т. С. Эліёт), італьянскай (Дантэ), рускай (Пушкін) і ўкраінскай.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле навелы Бэлшавіцы зняты фільм «Усё з-за гэтай свавольнай Паўліны» (1979), які набыў вялікую папулярнасць у Латвіі. У 1990 годзе абрана ганаровым членам Акадэміі навукі Латвіі. Неаднаразова атрымлівала ў Латвіі і за мяжой прэстыжныя літаратурныя прэміі (прэмія Томаса Транстромера, 1998, і інш.). Кавалер Ордэна Трох Зорак.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Бэлшавіца В. Белы алень: Лірыка / Перакл. В. Сёмухі, прадм. І. Чаклы. Мн., 1985.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kubulin̦a A. Vizma Belševica: monogrāfija. — Rīga: Preses nams, 1997;
  • Dvīņu zīmē: Vizmas Belševicas nozīme latviešu literatūrā un vēsturē: konferences materiāli / Margita Gūtmane, ed. — Rīga: Karogs, 2007.