Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка
Дата нараджэння: 1938
Месца нараджэння:
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка (нар. 1938, сяло Тоўста, Білапільскі раён, Сумская вобласць, УССР) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча №1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя У. І. Леніна[1] па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты»[2].

Працаваў старэйшым інжынерам на Мінскім заводзе «Радыёдэталь», кіраўніком аддзела МКТЭІ аўтапрама, дырэктарам Мінскага вопытна-механічнага завода Мінбыта БССР, затым начальнікам тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР[2].

З 1988 года — старшыня праўлення ТАА СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»[1].

У ТОП 200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі 2018 года, падрыхтаваны інтэрнэт-парталам «Ежедневник», заняў 65 месца[3].

Утрымлівае футбольную каманду «Беліта-Вітэкс»[3].

Актывы[правіць | правіць зыходнік]

Валодае ТАА СП «Беліта», ЗАТ «Вітэкс», Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-З (Расія), Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-Валгавят (Расія), Euro B&V (Латвія), займаецца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй касметыкі ў Беларусі, СНД і Цэнтральнай Еўропе. Валодае магазінамі Свет касметыкі Беліта-Вітэкс у Беларусі, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане, Латвіі, салонамі прыгажосці Беліта-Вітэкс у Беларусі, сельскагаспадарчым філіялам ва Уздзенскім раёне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. Узнагароджаны савецкім медалём «За доблесную працу»[3], медалём «Ветэран працы», залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай ВС БССР, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ (2007)[2], Ордэнам Айчыны ІІІ ступені[4].

Як член БСПН імя Куняўскага за арыгінальнае ўключэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў прамысловую ўзнагароджаны Дыпломам Бізнес-саюза[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае дачку Ірыну Цярэшчанка, якая ў шлюбе з бізнэсменам Артурам Фенюком нарадзіла дачку. Ірына стварыла сетку салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра», займаючыся адначасна дыстрыбуцыяй імпартнай касметыкі[5].

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.