Віктар Андрэевіч Тумар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Андрэевіч Тумар
Дата нараджэння 2 сакавіка 1919(1919-03-02)
Месца нараджэння вёска Пеліка (зараз Смалявіцкі раён)
Дата смерці 30 мая 1944(1944-05-30) (25 гадоў)
Месца смерці сяло Кірчыц (Яскі павет, Румынія)
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар (2 сакавіка 191930 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (13.09.1944, пасмяротна).

В. А. Тумар нарадзіўся ў вёсцы Пеліка (зараз у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку і працаваў на торфазаводзе «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі.
Стралок роты аўтаматчыкаў 929-га стралковага палка 254-й стралковай дывізіі (52-я армія 2-гі Украінскі фронт) чырвонаармеец В. А. Тумар вызначыўся 30 мая 1944 г. каля сяла Кірчыц (Кырпіцы[1]) ў раёне горада Ясы (Румынія). З групай знішчальнікаў танкаў ўступіў ў бой, знішчыў 2 танкі і бронетранспарцёр. У крытычны момант бою В. Тумар са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падбіў яго.

Пахаваны у брацкай магіле ў сяле Кырпіцы. Пазней яго прах перапахаваны ў горадзе Ясы[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • В. А. Тумар навечна залічаны ў спіс вайсковай часткі.
  • На тэрыторыі торфазавода «Чырвоны Сцяг» у пасёлку Чарніцкі Смалявіцкага раёна пастаўлены помнік Герою.
  • Верхменскай сярэдняй школе (аграгарадок Алесіна, Смалявіцкі раён), якую скончыў В. А. Тумар, прысвоена імя Героя[2].
  • У Музеі Баявой славы Верхменскай сярэдняй школы створана экспазіцыя «Герой Савецкага Саюза — В. А. Тумар»[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Андрэевіч Тумар на сайце «Героі краіны»