Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 чэрвеня 1977[1] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 чэрвеня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер.
Кар’ера іграка
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).
Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—1997) і ў БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар’еру скончыў з-за сур’ёзнай траўмы.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболе. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».
У 2004—2006 гадах працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 года — старшы трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года — галоўны трэнер БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.
У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.
У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[3]. Разам з «Кубанню» ўдзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм’ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыі без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм’ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[4].
Пасля «Кубані» Ганчарэнка на працягу сямі месяцаў заставаўся без працы. За гэты час яго называлі кандыдатам на пасаду галоўнага нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама такіх клубаў, як маскоўскія ЦСКА, «Лакаматыў» і «Спартак», пермскі «Амкар» і «Растоў». 14 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Ганчарэнкі на пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага «Урала»[5]. Аднак, пасля шасці праведзеных матчаў у Прэм’ер-лізе (1 перамога, 2 нічыі, 3 паражэнні), 25 жніўня 2015 года пакінуў Екацярынбург перад матчам з грозненскім «Церакам»[6], а 1 верасня кантракт з клубам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[7].
13 верасня 2015 года было абвешчана аб тым, што Ганчарэнка далучыўся да трэнерскага штабу маскоўскага ЦСКА[8], дзе стаў дапамагаць Леаніду Слуцкаму. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Расіі ў сезоне 2015/16.
6 чэрвеня 2016 года стаў галоўным трэнерам клуба «Уфа»[9]. У снежні 2016 года вярнуўся ў ЦСКА, узначаліўшы клуб пасля зыходу Слуцкага[10]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА па пагадненні бакоў у сакавіку 2021 года[11].
6 красавіка 2021 года заняў пасаду галоўнага трэнера «Краснадара»[12]. 5 студзеня 2022 года клуб абвясціў аб разарванні кантракта з Ганчарэнкам[13].
У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Урала»[14]. Быў звольнены ў маі 2024 года[15].
Адзінаццаць разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Viktor Goncharenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://footballfacts.ru/person/241
- ↑ Гончаренко: "Я покидаю клуб, в котором мне всегда было уютно и комфортно работать" (руск.). football.by (12 кастрычніка 2013). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ "Кубань" официально объявила о расторжении контракта с Виктором Гончаренко (руск.). football.by (13 лістапада 2014). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил "Урал" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2015). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко покинул пост главного тренера "Урала" (руск.). football.by (25 жніўня 2015). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко расторг контракт с "Уралом" (руск.). football.by (1 верасня 2015). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко стал старшим тренером московского ЦСКА (руск.). football.by (13 верасня 2015). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко назначен на пост главного тренера "Уфы" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2016). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко официально стал главным тренером московского ЦСКА (руск.). football.by (12 снежня 2016). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко официально покинул пост главного тренера ЦСКА (руск.). football.by (22 сакавіка 2021). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил "Краснодар" (руск.). football.by (6 красавіка 2021). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ "Краснодар" уволил Виктора Гончаренко (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил "Урал" (руск.). football.by (15 жніўня 2022). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Виктор Гончаренко покинул "Урал" (руск.). football.by (30 мая 2024). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніках
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Стралічава Хойнікі
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Трэнеры ФК Кубань Краснадар
- Трэнеры ФК Урал Екацярынбург
- Трэнеры ФК Уфа
- Трэнеры ФК ЦСКА Масква
- Трэнеры ФК Краснадар
- Выпускнікі БДУФК