Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Віктар Ганчарэнка
Viktor Goncharenko 2016.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977(1977-06-10) (40 гадоў)
Хойнікі, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 171 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі ЦСКА
Пасада галоўны трэнер
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1994 — 1995 Сцяг Беларусі Стрэлічава (Хойнікі) 5 (1)
1995 — 1997 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 49 (3)
1998 — 2002 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 82 (1)
Нацыянальная зборная**
1995 Сцяг Беларусі Беларусь (да 18) 1 (0)
1998 — 1999 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (1)
Трэнерская кар'ера
2004 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) дубль
2007 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) трэнер
2007 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар)
2015 Сцяг Расіі Урал (Екацярынбург)
2015 — 2016 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) трэнер
2016 Сцяг Расіі Уфа
2016 — Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 чэрвеня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер па футболе. У цяперашні час з'яўляецца галоўным трэнерам расійскага клуба ЦСКА з Масквы.

Кар'ера іграка[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—97) і ў БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар'еру скончыў з-за сур'ёзнай траўмы.

Трэнерская кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболе. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».

У 2004/06 працаваў трэнерам дублюючага складу ФК БАТЭ. З 2007 — старшы трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 — галоўны трэнер БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.

У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[1]. Разам з «Кубанню» ўдзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм'ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыі без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм'ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[2].

Пасля «Кубані» Ганчарэнка на працягу сямі месяцаў заставаўся без працы. За гэты час яго называлі кандыдатам на пасаду галоўнага нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама такіх клубаў, як маскоўскія ЦСКА, «Лакаматыў» і «Спартак», пермскі «Амкар» і «Растоў». 14 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Ганчарэнкі на пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага «Урала»[3]. Аднак, пасля шасці праведзеных матчаў у Прэм'ер-лізе (1 перамога, 2 нічыі, 3 паражэнні), 25 жніўня 2015 года пакінуў Екацярынбург перад матчам з грозненскім «Церакам»[4], а 1 верасня кантракт з клубам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[5].

13 верасня 2015 года было абвешчана аб тым, што Ганчарэнка далучыўся да трэнерскага штабу маскоўскага ЦСКА[6], дзе стаў дапамагаць Леаніду Слуцкаму. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Расіі ў сезоне 2015/16.

6 чэрвеня 2016 года стаў галоўным трэнерам клуба «Уфа»[7]. У снежні 2016 года вярнуўся ў ЦСКА, узначаліўшы клуб пасля зыходу Слуцкага[8].

Шэсць разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]