Віктар Уладзіміравіч Русак
Віктар Уладзіміравіч Русак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 мая 1955 (69 гадоў) |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Віктар Уладзіміравіч Русак (4 мая 1955, Мінск, БССР) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Палкоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 мая 1955 года ў г. Мінску.
Скончыў факультэт радыёфізікі і фізічнай электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Вышэйшыя курсы КДБ СССР у г. Мінску і г. Ташкенце.
Праходзіў службу ў аператыўных падраздзяленнях Цэнтральнага апарату КДБ БССР на пасадах начальніка Асіповіцкага раённага аддзялення, Бабруйскага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, начальніка аддзела, намесніка начальніка, начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь.
У 1998 годзе працаваў начальнікам 1-га аддзела ўпраўлення эканамічнай бяспекі, па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Камітэта дзяржаўнай бяспекі[1].
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь,
- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (1998)[1],
- медаль «За бездакорную службу» I ступені,
- знак «Ганаровы супрацоўнік КДБ Рэспублікі Беларусь»,
- юбілейныя медалі,
- ведамасныя ўзнагароды.
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[2]. Рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года Русак як начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ быў прызначаны адказным за пераслед КДБ грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае трох дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 года № 70 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Палкоўнікі Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС