Віктар Францавіч Пранюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Францавіч Пранюк
 
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, настаўнік
Нараджэнне 30 красавіка 1973(1973-04-30) (47 гадоў)
 
Узнагароды

Віктар Францавіч Пранюк (нар. 30 красавіка 1973, Пескі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, настаўнік фізікі і інфарматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай школы № 11, дырэктарам агульнаадукацыйнай школы № 3 горада Ліды. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда».

З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі