Віленскі зборнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віленскі збонік — рукапісны помнік старабеларускай пісьменнасці пачатку XVI ст. Летапісны зборнік змяшчае летапіс Аўрамкі, а таксама Віленскі летапіс як яго заключную частку. Зборнік захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе, таму і атрымаў такую назву. Рукапіс знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў XIX ст. і быў падораны ім Віленскай Публічнай бібліятэцы[1].

Агулам у рукапісе 450 аркушаў, пачатак і канец згублены[1]. Паўуставам канца XV — пачала XVI ст. напісаны аркушы з першага па 435, астатнія напісаны амаль у два разы драбнейшым пісьмом[2]. Гэта частка датавана канцом 1460-х — пачаткам 1470-х гадоў[1]. Першыя 313 аркушаў зборніка змяшчаюць хранограф з дадаткам кароткіх паведамленняў пра хрышчэнне балгараў. Да 335 аркуша ідзе агульнарускі летапіс, які азагалоўлены «Пачатак Рустыі землі» і змяшчае звесткі ад 6453 да 6496 гады. На 335 і 336 аркушах змешчаны пералік рускіх князёў, канчаецца апісаннем уладарства Васіля Васілевіча і пералікам яго сыноў.

На аркушы 436, з якога пачынаецца другая частка зборніка, і яго абароце змешчаны надпіс нейкага Аўрамкі пра напісанне «сей книги, глаголемой летописец» у 1495 годзе ў Смаленску, што мабыць няпэўна, хоць і супадае з дадзенымі філіграназнаўства[1]. Почырк другой часткі зборніка такі самы, што і почырк Аўрамкі. Віленскі летапіс пачынаецца ў ніжняй частцы 437 аркуша і працягваецца да канца рукапісу. Гэта частка зборніка не змяшчае ніякіх заўваг і іншых старонніх надпісаў. Верхняя частка аркуша 450 адваротнага цяпер фактычна нечытэльная[2]. Асноўны змест Віленскага летапісу ахоплівае час уладарства вялікіх князёў Гедыміна, Альгерда і Вітаўта[2]. Паводле Барыса Клоса, Аўрамка не мае дачынення да першай часткі зборніка, а з'яўляецца перапісчыкам толькі другой часткі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — М., 2000.
  2. 2,0 2,1 2,2 Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — М., 1980. — С. 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]