Віцебскі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віцебскі летапіс — помнік гарадскога летапісання з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў.

Твор быў складзены на польскай мове ў 1768 жыхаром Віцебска Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Пaнцырнага (звесткі за перыяд 8961709), кароткіх гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (за перыяд 16011633) і Гаўрылы Аверкі (за перыяд 17331757), а таксама аўтарскіх матэрыялаў.

Твор носіць кампіляцыйны характар, і складаецца пераважна з кароткіх сціслых паведамленняў, месцамі размешчаных нелагічна[1]. Звесткі аб гістарычных падзеях запазычаны з польскіх хронік. Мэтай аўтара была рэгістрацыя фактаў і падзеяў, але ў межах гісторыі Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітай і ў войнах. Таму летапіс фіксуе амаль усе падрабязнасці: пастаўкі харчавання, пастой войскаў, удзел гараджан у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэміяў.

Найбольшую каштоўнасць уяўляе арыгінальная інфармацыя па беларускай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца 17 — пач. 18 ст. У канцы летапісу знаходзяцца спісы членаў віцебскага магістрата 1579 года, віцебскіх ваявод за 1516-1753 гады і іншыя гісторыка-дакументальныя матэрыялы.

Упершыню Віцебскі летапіс апублікаваны А. Сапуновым у зборніку дакументаў «Віцебская даўніна» ў 1883 годзе ў перакладзе на рускую мову.

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.55.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.54,55.