Перайсці да зместу

Віленскі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскі летапіс
Жанр летапіс
Мова арыгінала старабеларуская
Дата першай публікацыі 1893
Электронная версія

Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама з'яўляецца невялічкай часткай старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стст., вядомага як Віленскі зборнік.

Спіс мае дэфекты: канец тэксту не захаваўся, апавяданне абрываецца на смерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнай лексікі і царкоўнаславяншчыны[1].

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс лічыўся за згублены[1].

Зноскі