Летапіс Красінскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Летапіс Красінскага — адзін з беларуска-літоўскіх летапісаў.

Упершыню надрукаваны ў 1893, пазней перавыдаваўся, у прыватнасці, у 35-м томе ПСРЛ. Прадстаўляе варыянт «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аднак у параўнанні з іншымі летапісамі (напр., Рачынскага) прапушчаны значны фрагмент (пасля паведамлення пра ўкняжэнне Трайдзеня летапісец пераходзіць адразу да надання ўдзелаў сынам Гедзіміна).

Складаў частку рукапіснага зборніка, які знаходзіўся ў бібліятэцы Красінскіх (№ 408) і загінуў падчас Другой Сусветнай Вайны. У тым жа зборніку знаходзіліся «Сказанне аб Сівіле-прарочыцы» і «Кніга пра Таўдала». Згуба рукапісу ўскладняе яго датыроўку, але звесткі, пададзеныя ў публікацыях тэкстаў са зборніка, указваюць найімаверней на другую палову 16 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. — M.: «Наука», 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]