Аповесць пра Падолле
Аповесць пра Падолле | |
---|---|
Жанр | летапіс |
Мова арыгінала | Старабеларуская |
Дата напісання | 1432—1435 гады |
«Аповесць пра Падолле» — помнік беларуска-літоўскага летапісання 1-й паловы XV ст. Узнікла каля 1432—1435 найверагодней у Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 у канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У XVI ст. была уключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца.
Асноўны змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й паловы XIV—1-й трэці XV ст., гісторыя яе далучэння да ВКЛ. Створана як палітычны дакумент з мэтаю абгрунтаваць гістарычнае права ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польскіх феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго заходнюю частку. Падзеі і факты, выкладзеныя у творы, у асноўным, адпавядаюць гістарычнай сапраўднасці. Напісана на старабеларускай мове дзелавым стылем без дат, вылучаецца публіцыстычнасцю стылю, свецкім характарам зместу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чамярыцкі, В. А. «Аповесць пра Падолле» / В. А. Чамярыцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 139.