Вільгельм Кемпф
Вільгельм Кемпф | |
---|---|
Wilhelm Kempff | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1991[2][3][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Дзеці | Diana Kempff[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Robert Kahn[d] і Karl Heinrich Barth[d] |
Прафесіі | Піяніст, кампазітар |
Гады актыўнасці | 1911—1974 |
Інструменты | Фартэпіяна |
Жанры | Класічная музыка |
Выхаванцы | Marie-Françoise Bucquet[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Wilhelm Kempff (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельм Кемпф (ням.: Wilhelm Kempff; 25 лістапада 1895, Ютэрбог — 23 мая 1991, Пазітана) — сусветна вядомы нямецкі піяніст і кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў наваколлях Берлін а ў сям'і дырэктара каралеўскай музыкі, арганіста царквы Св. Мікалая. Яго дзядуля таксама быў арганістам, а брат Георг стаў дырэктарам духоўнай музыкі ў Эрлангенскім універсітэце.
Усё жыццё канцэртаваў у розных частках свету. Так, з 1936 па 1979 гады ён 10 раз наведаў Японію, за што невялікі японскі востраў назвалі Кемпу-Сан у яго гонар. Свой апошні канцэрт ён даў у Парыжы ў 1981 годзе.
Меў пецярых дзяцей.
Памёр у Пазітана, Італія ва ўзросце 95 гадоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вільгельм Кемпф рупліва запісваўся на працягу шасцідзесяці гадоў. Да гэтага часу не страцілі сваё значэнне яго пласцінкі, дзе гучыць музыка Бетховена, Шумана, Брамса, Шуберта, Моцарта, Баха, Ліста, Шапена. Вільгельм Кемпф упершыню ажыццявіў поўны запіс санат Франца Шуберта, і тым самым спрыяў іх папулярнасці. Санаты Бетховена ён апошні раз перапісаў у 1964—1965 гадах у сувязі з укараненнем тэхнікі стэрэа. Падобнае ж адбылося і з яго запісамі канцэртаў Бетховена: дзеля стэрэа-эфекту ён перазапісаў іх з Фердынандам Ляйтнерам.
Камерная музыка прадстаўлена ў рэпертуары Кемпфа сумесна з Егудзі Мянухіным, П'ерам Фар'е, Вольфгангам Шнайдэрханам, Паўлем Грумерам і інш. Для сваіх калегаў Кемпф быў узорам пачуцця рытму.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]РРаспавядаюць, што калі Кемпф быў у Фінляндыі, кампазітар Ян Сібеліус папрасіў яго сыграць Hammerklavier з 29-ай санаты Бетховена. Калі ж Кемпф скончыў, Сібеліус звярнуўся да яго з словамі: «Не, Вы гралі гэта не як піяніст, Вы гралі… як чалавек».
Зноскі
- ↑ Wilhelm Kempff // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wilhelm Walter Friedrich Kempff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wilhelm Kempff // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б в Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1993 - 1994. — P. 126. — ISBN 978-84-239-4500-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чуть-чуть в фортепианной музыке Архівавана 30 красавіка 2008. (руск.)
- Wilhelm Kempff (ням.)
- Wilhelm Kempff — Biography(недаступная спасылка) (англ.)
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў ГДР
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў правінцыі Салерна
- Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ютэрбогу
- Памерлі ў Пазітане
- Кампазітары Германіі
- Акадэмічныя музыканты Германіі
- Піяністы Германіі