Віталь Андрэевіч Сербента

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віталь Андрэевіч Сербента
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1895(1895-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1980(1980-10-26) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык[d] і філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1934) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Віталь Андрэевіч Сербе́нта[1] (14 чэрвеня 1895 — 26 кастрычніка 1980) — вучоны, гісторык і філосаф, доктар гістарычных навук (1934), прафесар (1930), акадэмік Акадэміі навук БССР (1931).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Люкяй[1] Марыямпальскага павета Сувалкаўскай губерні. Вучыўся ў Марыямпальскай гімназіі, прымаў удзел у нелегальнай рэвалюцыйна дзейнасці[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехаў у Варонеж, дзе ў 1916 годзе скончыў гімназію[2]. У 1917—1918 гадах быў членам Харкаўскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У 1920 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт, у 1922 годзе медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. З 1920 года займаўся выкладчыцкай работай і займаў пасаду загадчыка аддзела друку Харкаўскага губернскага камітэта КП(б)У, сакратара Цэнтральнага бюро Літоўскіх секцый пры ЦК КП(б)У. У 1922—1923 гадах выкладаў у Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У канцы 1923 года[2] скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Быў накіраваны ў Віцебск, дзе загадваў Віцебскай губсаўпартшколай.

З ліпеня 1924 года В. А. Сербента ў Мінску[2]. Займаў пасады дацэнта, потым прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Камуністычнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У 1925—1927 гадах намеснік загадчыка аддзела друку ЦК КП(б)Б, з 1929 па 1932 год — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У лютым 1931 года В. А. Сербента быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР, а ў чэрвені таго ж года — членам яе прэзідыума[2]. З 1932—1937 гадах загадваў сектарам Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. 22 мая 1937 года[1] В. А. Сербента быў арыштаваны, абвінавачаны ў патуранні антыпартыйным групам у беларускай гістарычнай навуцы[1] і асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. З 1957 па 1967 год займаў пасаду загадчыка сектара гісторыі філасофіі, з 1967 года старшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі і права АН БССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 200[2] навуковых прац па філасофіі і сацыяльнай думцы ў Беларусі і Літве. Пад кіраўніцтвам і пры асабістым удзеле В. А. Сербенты былі падрыхтаваны і выдадзены такія працы, як «3 гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», «Нарысы гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі (1919—1968 гг.)». Адзін з аўтараў перакладу на беларускую мову 12-томнага зборніка твораў У. І. Леніна (1925—1933). Таксама пераклаў з нямецкай на беларускую мову першы том «Капітала» К. Маркса[2]. Быў актыўным грамадскім дзеячам, лектарам, прапагандыстам марксісцка-ленінскіх ідэй КПСС. Супрацоўнічаў у літоўскім камуністычным друку, у літоўскіх часопісах «Коллектив», «Искра», «Красный пахарь» і іншых выданнях, якія выходзілі ў Маскве, Смаленску, Мінску[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на будынку № 7, у якім жыў В. А. Сербента па вуліцы Акадэмічнай у Мінску. Устаноўлена ў 1982 годзе (сілумін; скульптары У. Булыга, М. Ткачук)[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Астрога В. А. Сербента Віталь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 344—345. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. А. С. Махнача . — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 120 с.: ил. — ISBN 5-343-01246-9. (руск.) 
  • Кравченко И. С. Сербента Виталий Андреевич // Советская историческая энциклопедия. / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]