Перайсці да зместу

Віталь Сцяпанавіч Антанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Сцяпанавіч Антанюк
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1939(1939-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2002(2002-05-06) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1985)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
прэмія Савета Міністраў СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Віталь Сцяпанавіч Антанюк (10 кастрычніка 1939, Крэмэнчук, УССР — 6 мая 2002) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, першы і адзіны прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1992), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1989).

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962), аспірантуру Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1968). Працаваў заатэхнікам (1962), дырэктарам (1963—1966) дзяржаўнага жывёлагадоўчага комплексу ў Нясвіжы, у аддзеле сельскай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама (1966—1969). Інструктар ЦК КП Беларусі (1969—1974). Загадчых аддзелам гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл, дырэктар Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1974—1987). Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Племэліта» (1984—1987). Начальнік Упраўлення навукі і адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1987—2002), адначасова прафесар кафедры тэхналогіі і механізацыі жывёлагадоўлі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта (1987—2002). У 1991 годзе старшыня Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, у 1992—2002 гадах — прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Навуковы і практычны ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням селекцыі і вырошчвання сельскагаспадарчых жывёл, арганізацыі паўнавартаснага кармлення сельскагаспадарчых жывёл. жывёл, тэхналогіі ўзнаўлення жывёлагадоўлі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1986), дыпломам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996)[1]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1980)[1].

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Биология и техника искусственного размножения свиней. — Минск: Ураджай, 1978. — 176 с.
  • Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных / соавт.: В. В. Жаркин, Л. Г. Безлюдников. — Минск: Ураджай, 1985. — 166 с.
  • Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных. — Минск: Ураджай, 1988. — 198 с.
  • Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. — Мн., 1990. (сумесна з В. І. Сапегам, П. П. Ракецкім)
  • Скотоводство и технология производства молока и говядины: учеб. пособие для учащихся сред. спец. учеб. заведений с.-х. профиля / соавт. Р. И. Савозук. — Минск: Ураджай, 1998. — 215 с.

Зноскі