Перайсці да зместу

Вітольд Карлавіч Цэраскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітольд Цэраскі
Дата нараджэння 27 красавіка (9 мая) 1849[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1925(1925-05-29)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук (1888)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d]
Вядомыя вучні А. А. Міхайлаў, С. М. Блажко, С. У. Арлоў, Г. А. Ціхаў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітольд Карлавіч Цэра́скі[4] (27 красавіка (9 мая1849, Слуцк — 29 мая 1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН1914 года).

Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і настаўніка геаграфіі. Бацька яго памёр, пакінуўшы сям’ю ў складаным матэрыяльным становішчы. Дзякуючы намаганням маці пасля заканчэння Слуцкай гімназіі, дзе ён паказаў выдатныя вынікі i схільнасць да дакладных i прыродазнаўчых навук, асабліва да астраноміі, Вітольд Цэраскі паступіў на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1867). Астраномію вывучаў пад кіраўніцтвам прафесара Ф. А. Брадзіхіна, пад уплывам якога засяродзіў свае далейшыя даследаванні на астрафізіцы. Ужо з 2-га семестра ён працаваў ва ўніверсітэцкай абсерваторыі назіральнікам. Скончыў універсітэт у 1871 годзе i быў залічаны на пасаду пазаштатнага асістэнта, a з 1878 — астранома абсерваторыі.

У 1882 годзе В. Цэраскі абараніў доктарскую дысертацыю на сту­пень магістра астраноміі i пачаў выкладаць гэты предмет у Маскоўскім універсітэце. У 1883 года практыкаваўся ў абсерваторыях Германіі, слухаў лекцыі нямецкага прыродазнаўца Г. Гельмгольца i іншых вучоных. У 1887 годзе абараніў ў Пецярбургскім універсітэце доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», a ў 1889 стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі. Працаваў на гэтай пасадзе да 1916 года. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1914) i член многіх астранамічных таварыстваў Расіі.

3-за пагаршэння здароўя пакінуў работу ў абсерваторыі i пераехаў у Крым, дзе яго i застала Кастрычніцкая рэвалюцыя. Не маючы падтрымкі з боку ўлад, В. Цэраскі апынуўся ў нястачы i існаваў за кошт невялікіх дапамог ад сяброў з-за мяжы. У 1922 годзе яму назначылі дзяржаўную пенсію. У 1923 ён пераехаў да сына ў Падмаскоўе. Да апошніх дзён не спыняў навуковай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыі[5]. Вітольд Цэраскі быў адным з пачынельнікаў інструментальнай фотаметрыі i заснавальнікам маскоўскай школы фотаметрыстаў, ён распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў i дамогся высокай для свайго часу дакладнасці вызначэння бляску зорак. На працягу 1875—1903 гадоў ён дакладна вымераў бляск больш як 500 зорак, адным з першых вызначыў у 1903 годзе зорную велічыню Сонца.

У 1885 годзе адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, сумесна з А. Белапольскім устанавіў, што яны знаходзяцца на вялікай вышыні над Зямлёй (каля 80 км). Па яго ініцыятыве з 1895 года распачата сістэматычнае фатаграфаванне неба з мэтай адшукання i даследавання пе­ременных зорак на атрыманых фотаздымках. У 1895 годзе на аснове доследаў з плаўленнем металаў у фокусе ўвагнутага люстэрка ўпершыню ўстанавіў ніжнюю мяжу тэмпературы Сон­ца 3500 °C. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў.

Вітольд Цэраскі цікавіўся гісторыяй астраноміі, асабліва XVI i XVII ст., спецыяльна наведаў мясціны, дзе жылі i працавалі Мікалай Капернік (апублікаваў пра яго арти­кул) i Ціха Браге.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Вітольда Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія і кратэр на адваротным баку Месяца.

На будынку Слуцкай гімназіі № 1 у 2014 г. была ўсталявана мемарыяльная дошка.

  1. WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
  2. а б Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Воронцов-Вельяминов Б. А. История астрономии в России в XIX столетии // Труды института истории естествознания — 1948. — Т. 2. — С. 26–70.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  5. Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.