Вітольд Феліксавіч Грачынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вітольд Феліксавіч Грачынскі
Дата нараджэння 30 красавіка 1922(1922-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1993(1993-04-16) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Вітольд Феліксавіч Грачы́нскі (30 красавіка 1922, Масква — 16 красавіка 1993, Гродна) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варонежскае тэатральнае вучылішча ў 1942 годзе. Працаваў у тэатрах Варонежа і Нальчыка. У 1950—1954 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, у 1955—1956 і 1958—1982 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1950 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконваў характарныя і камедыйныя ролі, у якіх дакладная псіхалагічная характарыстыка спалучалася з яркай тэатральнай формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Андрэй («У добры час!» В. Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С. Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А. Каламійца) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]