Сяргей Пятровіч Сахараў
Сяргей Пятровіч Сахараў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1954 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава |
Род дзейнасці | фалькларыст, этнолаг, этнограф |
Навуковая сфера | Фалькларыстыка, этнаграфія, гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Даследчык народнай культуры беларусаў Латгаліі |
![]() | |
![]() |
Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.
У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Лютинская легенда о старом замке»[1].
У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта[1]; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішчаў у Юр’еве. У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З кастр. 1917 дырэктар Люцынскай рускай гімназіі. З 1921 старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 жыў у Рызе. Кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 беларускага аддзела дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1].
У 1932 гімназія ліквідавана, а С. Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. З 1935 да 1938 зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах.
Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, праказкі, дзіцячы фальклор[1].
Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.
Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і інш. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев, 1917;
- Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935;
- Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рыга, 1937;
- Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939;
- Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939.
- Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып.1 / С.П.Сахараў. - Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums: 1940. - 160 с.[3]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
- ↑ Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Ліс А. Збіральнік духоўных скарбаў // ЛіМ. 1980, 7 крас.;
- Папар С. (Панізнік С.). У зялёным садзе вятры гудзелі // Голас Радзімы. 1980, 23 кастр.;
- Сахараў Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 гг. М., 1999;|ЭГБ, т. 6—1;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сяргей Пятровіч Сахараў у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Сяргей Пятровіч Сахараў на Вікісховішчы |
- Ліс М. Сяргей Сахараў і беларуска-балцкія сувязі // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння. дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. — (Беларусіка — Albaruthenica; Кн. 6). Архівавана 8 верасня 2008.
- Рукапісы не гараць. Сяргей Сахараў Архівавана 10 чэрвеня 2011.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя ў Рызе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Выпускнікі Полацкага духоўнага вучылішча
- Фалькларысты Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Постаці беларускай эміграцыі