Віша (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Віша
Характарыстыка
Даўжыня 39,3 км
Басейн 233 км²
Расход вады 1 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы
 • Каардынаты 52°36′02,71″ пн. ш. 29°14′55,85″ у. д.HGЯO
Вусце Іпа
 • Каардынаты 52°19′12,17″ пн. ш. 29°09′31,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іпа → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Светлагорскі раён, Калінкавіцкі раён
physical
Віша (рака)
Віша (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Ві́ша, Ахоўка — рака ў Светлагорскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпа (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39,3[1] км. Плошча вадазбору 233[2] км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна, вусце за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Каплічы Калінкавіцкага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). У пойме наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцвінавічы (плошча 15,8 га) і Беразнякі (плошча 19,5 га). Асноўны прыток — Вісла (правы).

На рацэ гарадскі пасёлак Азарычы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Калинковичский район: карта. Калинковичи: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 128 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14, 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)