Іпа
Іпа | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 109 км |
Басейн | 1 010 км² |
Расход вады | 5,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Сякерычы, Светлагорскі раён |
• Каардынаты | 52°42′59″ пн. ш. 29°12′00″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°05′46″ пн. ш. 29°10′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Светлагорскі раён, Калінкавіцкі раён, Мазырскі раён |
![]() ![]() |
І́па — рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 109 км. Плошча вадазбору 1010 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Асноўны прыток: Віша (справа). Густата рачной сеткі 0,52 км/км².
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сякерычы Светлагорскага раёна, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня Гарбавіцкая. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка. Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Схілы даліны спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй да 2,5 м. Пойма нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м. На вадазборы ракі густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іпа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — С. 415—416. — 522 с. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15, 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)