Вішчынскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вішчынскі замак — колішні раннефеадальны замак XII-XIII стст. каля в. Вішчын (Рагачоўскі раён), на тэрыторыі якога выяўлены адзін з найбольш выдатных па мастацкай каштоўнасці манетна-рэчавых скарбаў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вішчынскі замак займае плошчу 0,63 га і размешчаны на высокай правабярэжнай тэрасе Дняпра, чый круты абрыў абараняў замак з боку ракі. Акрамя таго ўмацаваны трыма паралельнымі паўкруглымі валамі і равамі вышынёй да 3 м[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вішчынскі замак узнік у сярэдзіне XII ст. Матэрыялы раскопак сведчаць аб развіцці сельскай гаспадаркі, палявання, апрацоўцы металу і дрэва. Найбольш поўна матэрыялы раскопак адлюстроўваюць ювелірную справу.

Раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

Вішчынскі скарб, знойдзены на тэрыторыі замка.

Падчас раскопак, якія праводзіліся доктарам гістарычных навук Э. М. Загарульскім у 19761984 гг., была вывучана значная плошча помніка. На вяршыні ўнутранага вала знойдзены абгарэлыя рэшткі драўлянай сцяны і 6 драўляных аднакамерных пабудоў, якія размяшчаліся ўздоўж вала на адлегласці 10-15 м адзін ад другога. Выяўлены два зрубавыя жылыя дамы з драўлянымі падлогамі і разваламі пячэй, майстэрня ювеліра і свіран. На месцы былой майстэрні ювеліра знойдзены льячка, запоўненая бронзай, матрыцы для вырабу падвесак, бляшак, колтаў, свінцовых пласцін, якія выкарыстоўваліся для вырабу эмалей. Шэраг ювелірных вырабаў, як бранзалеты, пярсцёнкі, бразготкі, крыжы-цельнікі, прывескі, знойдзены па-за межамі майстэрні.

Падчас раскопак на валу сярод камянёў выяўлены манетна-рэчавы скарб мяжы XII-XIII стст., які, відавочна, быў схаваны ў апошнія гадзіны існавання замка. Былі адкапаны высокамастацкія срэбраныя вырабы, сярод якіх колты, пласціначны і кручаны бранзалеты, крыжападобныя прывескі, пацеркі, ланцужкі, і 18 плацёжных грывень розных тыпаў. Два колты і прывескі пазалочаны. Рэчы маюць дакладныя аналагі ў скарбах, зарытых падчас татара-мангольскага нашэсця і датуюцца другой паловай ХІІ — першай трэццю ХІІІ стст. Знаходка свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага(руск.) бел. сведчыць пра сувязь замка з дынастыяй смаленскіх князёў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
  2. Загорульский Э.М. Исследования Вищинского замка // Древнерусское государство и славяне. Мн., 1983. С. 86-90.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]