Перайсці да зместу

Валерый Іванавіч Ліпневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Ліпневіч)
Валерый Іванавіч Ліпневіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня 1947(1947-09-21) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, эсэіст, перакладчык, літаратурны крытык
Мова твораў руская

Валерый Іванавіч Ліпневіч (нар. 21 верасня 1947, Мінск) — рускі паэт, празаік і эсэіст, перакладчык і крытык.

Нарадзіўся ў сям’і служачых, беларус, дзяды па бацьку з Волмы Смалявіцкага раёна, па маці — з Дудзіч Пухавіцкага раёна. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў Мінску і Дудзічах, дзе 13-гадовым хлапчуком напісаў першыя вершы.[1]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1973)[2]. У 1973—1974 гадах служыў у арміі. Працаваў лабарантам у Інстытуце фізікі АН БССР (1965), слесарам-зборшчыкам на МТЗ і ММЗ (1966—1968) літаратурным супрацоўнікам газет «Чырвоная змена» (1971—1973), «Сельская газета» (1976—1977), часопіса «Рабочая смена» (1979—1980).

Узяў шлюбу з рускай паэткай Таццянай Рабровай (1981—1987) і жыў у Маскве. З 1998 года жыве ў Рузе Маскоўскай вобласці[1].

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1970 годзе[2]Нёман», № 10). Вершы, проза і крытыка друкаваліся ў часопісах «Нёман», «Литературная учёба», «Дружба народов», «Новый мир», «Знамя», «Наш современник», «Октябрь», «Юность», «Литературное обозрение», «Арион», «Камертон», а таксама ў газетах «Литературная», «Независимая», «ЛІМ» і іншых.

Аўтар кніг паэзіі «Трава и дождь» (Мінск, 1977), «Тишина» (Мінск, 1979), «Неведомая планета» (Мн.: Мастацкая літаратура, 1988), «Дерево и река» (М.: Современник, 1988)[2]. Адзін з аўтараў зборнікаў «Время икс» (М., Прометей, 1989), «Антология русского верлибра» (М., Прометей, 1990), анталогіі «Поэзия русского слова» (Мн., Беларуская навука, 2019), а таксама многіх іншых зборнікаў і альманахаў.

Паэзіі Ліпневіча ўласцівы філасофскае светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблем быцця[2]. Распрацоўвае свабодны верш[2].

Як адзначала С. Бартохава: «На мой погляд, менавіта верлібр адпавядае паэтычнаму мысленню В. Ліпневіча — змест і форма яго вершаў складаюць тое шчаслівае адзінства, без якога няма сапраўднай паэзіі. Для мяне яго творчасць у нейкай меры загадка. Нават у свабодныя вершаскладанні яго верлібры асобны жанр»[3]. Таксама пра творчасць Ліпневіча пісалі А. Аўруцін, Ф. Яфімаў, М. Каняеў, А. Марчанка, І. Чарота, Л. Фiлiмонава, Л. Турбіна, Н. Дунаева.

Аўтар кніг прозы «Ева, верни ребро!» (Мн.: Мастацкая літаратура, 2013), «В кресле под яблоней» (Мн., «Четыре четверти», 2023), аповесцяў «Путешествие для бедных» (Дружба народов, 2001, 8-9), «В кресле под яблоней» (Новый мир, 2006, 2), «Свейкас, Виляу!» (LiteraruS, 2005, 8; «Новая Немига литературная», 2018, 4), апавяданняў «Девушка с яблоком» (Студенческий меридиан, 1985, 10), «Дупло» (LiteraruS, 2009, 4). Уся проза прадублявана на сеціўнай платформе «Литрес».

Пераклаў на рускую мову кнігу Алеся Разанава «Разам з травой» (Москва-Тверь: ООО МАГИ «Из века век», 2016). Таксама перакладаў беларускіх паэтаў — Таісу Бондар, Раісу Баравікову, Ларысу Геніюш, Галіну Каржанеўскую, Аркадзя Куляшова, Генадзя Пашкова,[2] Аксану Спрынчан і іншых. Шмат перакладаў курдскага паэта і празаіка Ганада Чарказяна.

Аўтар дзясяткаў літаратурна-крытычных артыкулаў у тым ліку пра творчасць Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Таісы Бондар, Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц,[2] Васіля Быкава, Святланы Алексiевiч, Аляксандра Станюты, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Кажадуба.

Член Саюза пісьменнікаў Масквы (1993).

Лаўрэат прэмій часопіса «Нёман», «Дружбы народов», міжнароднага фестывалю «Европейский дом», міжрэспубліканскіх конкурсаў публіцыстыкі «Дружба», 8-го міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена».

  1. а б Лешніца 2021.
  2. а б в г д е ё БелЭн 1999, с. 277.
  3. С достоинством пройти по бездорожью // Знамя юности. — 4 апреля 1978
  • Дунаева Н. Чаепитие с другом // Независимая газета. — 15 сентября 2023.
  • Турбина Л. Тишины хочу, тишины! К 75-ти летию // Литературная газета. № 39, 2022.
  • Марченко А. Предвкушение новизны // Литературная учёба. № 3, 1981.
  • Новая Россия: мир литературы. Энциклопедический словарь-справочник: В 2 тт. — М.: Вагриус, 2003;
  • Спрынчан А. В. Ліпневіч Валерый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ліпневіч В. Вытокі паэзіі — у Дудзічах; гутарыў Алесь Карлюкевіч // Краязнаўчая газета. — 2015. — № 27 (ліп.).- С. 3.