Галіна Анатолеўна Каржанеўская
Галіна Анатолеўна Каржанеўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Галіна Анатолеўна Каржане́ўская (27 жніўня 1950, в. Лясішча, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых. Пераехала ў Янушкавічы, калі бацьку прызначылі дырэктарам мясцовага саўгаса.
У 1968 годзе скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне ў сувязі з нараджэннем дачкі[2] і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўніверсітэт у 1973 годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна[1].
У 1980—1982 гадах рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, з 1984 у карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. — загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва»[1].
Сябра СП СССР з 1976 года, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». На мясцовых выбарах 2018 года балатавалася ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Фрунзенская раённая выбарчая камісія вынесла ёй 2 лютага папярэджанне за размяшчэнне плакату без выходных дадзеных, хоць выраб друкарскім салонам плакату быў аплочаны за кошт сродкаў выбарчага фонду, а яго ўзор быў яшчэ 28 студзеня перададзены ў камісію. Другое папярэджанне камісія вынесла за распаўсюд газеты «Народная воля». 13 лютага Фрунзенская раённая выбарчая камісія пазбавіла яе рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаць вершы пачала недзе з сёмага класа, настаўніца беларускай мовы В. М. Жардэцкая разгледзела ў Галіне літаратурныя здольнасці і паслала яе вершы ў раённую газету «Ленінскі сцяг», неўзабаве, ухваленыя галоўным рэдактарам Б. Сасноўскім, яны былі апублікаваны. Першая публікацыя ў «Маладосці» адбылася ў 1967 годзе. Пазней, удзельнічала ў рэспубліканскім семінары маладых паэтаў у Каралішчавічах, на яе вершы звярнулі ўвагу крытыкі[2].
У кнігах паэзіі «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была…» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991) паэтызуе высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, багацце духоўнага свету гераіні-сучасніцы. Яе вершы адметныя глыбокім лірызмам, эмацыянальнай стрыманасцю і драматычнасцю. Піша для дзяцей: п’есы «Іван Світаннік» (паст. 1981), «Шукайце кветкупапараць» (паст. 1985), «Зуб мудрасці» (1984), «Мора, аддай пярсцёнак» (1987), «А як жа Непаседа?», «Чарнабог» (усе паст. 1996), зборнікі вершаў «Сінічка на балконе» (1989), «Рэчы для малечы» (1996) і інш. Аўтар чытанак для 1—2-га класаў «Акрайчык» (1995, з М. Яфімавай) і для 3—4-га класаў «Сцяжынка» (1997). Выступае як публіцыст, крытык, перакладчык[4].
Зноскі
- ↑ а б в г Старонка на сайце СБП Архівавана 18 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Каржанеўская Галіна Анатолеўна — Біяграфія
- ↑ Галіна Каржанеўская патрабуе ўзнавіць яе ў статусе кандыдата ў дэпутаты 16.02.2018
- ↑ Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 345
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце СБП Архівавана 18 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменніцы Беларусі
- Драматургі Беларусі