Вера Мікалаеўна Батузава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Батузава)
Вера Мікалаеўна Батузава
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1949(1949-10-18) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вера Мікалаеўна Батузава (нар. 18 кастрычніка 1949, г. Дымытраў, Чырвонаармейскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, У. М. Вараксін, А. Я. Міцянін). У 1972—2005 гадах працавала ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар; у 20062009 гадах у ППУП «ТМ-7».

Член Саюза архітэктараў з 1979 года. Пражываеў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску
Свята-Ефрасіннеўская царква ў Івянцы
Палац культуры г. Маладзечна
ГЗЦ «Тытан» па пр. Дзяржынскага ў Мінску

Асноўныя працы: піянерлагер АН БССР у Ракаве (19791982), зала актыўнага адпачынку ў спартлагеры «Стайкі» (1982), навучальны корпус спецшколы-інтэрната ў г.п. Гарадзея (1983, з У. С. Дземідовічам), гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10  (ВД) у Салігорску (1981)[1], Дом культуры[ru] з залай на 950 месцаў у г. Маладзечна (праектаванне і будаўніцтва 19862002, у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам), праваслаўны комплекс Раства Хрыстова ў г. Салігорску (пр. 19982001, сааўтары У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна); Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (19951996, будаўніцтва 19962000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Царква ў Жодзіне (19982000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Пляжна-паркавая зона «Урлікі» на возеры Нарач, пост аховы (19961997, сааўтары Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна, У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, І. Вішнеўская), Рэспубліканскі горналыжны комплекс «Сілічы» (20042005, у сааўтарстве); Бізнес-цэнтр з паркінгам па пр. Дзяржынскага ў г. Мінску (20062009, у сааўтарстве з А. З. Цэйтліным)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Культавыя будынкі» за праект «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне» (1995), «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец» (1996), «Царква ў Жодзіне» (1998), «праваслаўны комплекс Раства Хрыстова у г. Салігорску»; у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні»: «Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр „Сілічы“» ў Лагойскам раёне Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. Ботузова Вера Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Ботузова Вера Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)