Валянцін Рыгоравіч Прыешкін
Валянцін Рыгоравіч Прыешкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | мастацкая кераміка[d] |
Вучоба | |
Член у |
Валянцін Рыгоравіч Прые́шкін (нар. 24 мая 1951, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1976 мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне мастацкай керамікі. Творы вызначаюцца арыгінальнасцю колеравага вырашэння і фактуры матэрыялу. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый «Жнівень» (1979), «Кветкі» (1980), «Лісты з блакнота» (1981), «Горад на пяску», «Падарункі дзядзькі Антося» (абедзве 1983), «Арэлі» (1984), серыі рэльефаў «Апосталы» (1989), керамічных скульптур «Катапульта», «Каля крыніцы» (абедзве 1998) і інш. Выканаў дэкаратыўную пластыку рэстарана «Мінск» у Патсдаме (Германія, 1977), скульптуры і вазы ў Палацы культуры ў г. Вілейка (1987), рэльеф у Палацы нафтавікоў у г. Наваполацк (1988), дэкаратыўнае пано, скульптуру і кафлі для інтэр’ера аптэкі № 137 у г. Барысаў, дэкаратыўнае пано для інтэр’ера рэстарана «Планета» (усе 1979), дэкаратыўныя скульптуры для залы камернай музыкі (1983), дэкаратыўную пластыку ў кафэ «Батлейка» (1986, усе з М. Байрачным), пано ў басейне «Гарызонт» (1989), серыю рэльефаў для рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (усе ў Мінску), рэльефы «Пётр» і «Павел» для Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь (усе 1998), керамічныя рэльефы і скульптуры для рэстарана «Заслаўе» (1989), камін і рэльефы для прафілакторыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (1995) у в. Ждановічы Мінскага раёна і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мусінская Т. С. Прыешкін Валянцін Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).