Віктар Сямёнавіч Кудлачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. С. Кудлачоў)
Віктар Сямёнавіч Кудлачоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 студзеня 1936(1936-01-15) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Віктар Сямёнавіч Кудлачоў (15 студзеня 1936, в. Сласцёны, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — рускамоўны паэт. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у сялянскай сям’і. У 1944 пайшоў вучыцца ў першы клас, летам 1945 падарваўся на міне і страціў зрок. З 1947 працягваў вучобу ў спецшколе для сляпых дзяцей у Гродна. Адначасова вучыўся па класу баяна ў дзіцячай музычнай школе. Скончыўшы Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1958), атрымаў накіраванне настаўнікам спеваў і музыкі ў Гродзенскую школу-інтэрнат для сляпых і з аслабленым зрокам дзяцей, дзе калісьці вучыўся сам і дзе працуе па сённяшні дзень.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў 1972 у абласной газеце «Гродзенская праўда». Друкуецца на старонках рэспубліканскіх газет «Зорька», «Сельская газета», «Настаўніцкая газета». Першая кніга паэта «Я расту» выйшла ў 1981. Піша В. Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да бацькі і маці, да добрых спраў, да прыроды. У іх шмат дзеяння, выкарыстаны прыёмы гульні. Жыве ў Гродне.

Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна (2019).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кудлачёв, В. Встреча: Сборник стихотворений. — Гродно, 1995.- 68 с.
  • Кудлачёв, В. Дали дорог: Стихи. — Гродно: ГОУТ, 2000. — 56 с.
  • Кудлачёв, В. Здравствуйте, дети!: Стихи, сказки, загадки, скороговорки. — Мн.:Юнацтва, 2000. — 31 с.
  • Кудлачёв, В. Как медведь ходил за мёдом. — Гродно, 2000.
  • Кудлачёв, В. Нарисую город Гродно: Стихи и рассказы для детей. — Гродно,2003. — 62 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]