Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў
Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 2002 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | кібернетыка і аптымізацыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вячаслаў Сяргеевіч Тана́еў[1] (28 сакавіка 1940, в. Акулава Цеблешскага раёна Цвярской вобласці, Расія — 19 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Крымскі педагагічны інстытут (1962).
У 1965—1970 гадах галоўны інжынер лабараторыі, загадчык лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, у 1970—1971 гадах начальнік лабараторыі філіяла НДІ аўтаматычнай апаратуры, з 1971 года загадчык лабараторыі матэматычнай кібернетыкі, з 1987 года дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі, адначасова з 1996 года генеральны дырэктар Навукова-даследчага аб’яднання «Кібернетыка» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1979—1991 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па прыкладной матэматыцы, кібернетыцы, інфарматыцы. Распрацаваў асновы тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі аптымізацыйных задач, з выкарыстаннем якой вырашаны шэраг важных прыкладных задач аптымальнага праектавання і каляндарнага планавання. Развіў тэорыю раскладаў, яе метады і мадэлі.
Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, дзве з іх перавыдадзеныя за мяжой.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2001 года за манаграфію «Тэорыя раскладаў: групавыя тэхналогіі»[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На будынку Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Вячаславу Танаеву.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Введение в теорию расписаний. — М.: Наука, 1975 (совм. с В. В. Шкурбой).
- Теория расписаний: Одностадийные системы. — М.: Наука, 1984 (совм. с В. С. Гордоном, Я. М. Шафранским).
- Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. — Мн.: Наука и техника, 1987.
- Теория расписаний: Многостадийные системы. — М.: Наука, 1989 (совм. с Ю. Н. Сотсковым, В. А. Струсевичем).
- Математические модели и методы календарного планирования. — Мн.: Універсітэцкае, 1994 (совм. с Ю. Н. Сотсковым, В. А. Струсевичем).
- Теория расписаний: Групповые технологии. — Мн.: Ин-т техн.кибернетики НАН Беларуси, 1998 (совм. с М. Я. Ковалевым, Я. М. Шафранским).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Тана́еў Вячаслаў Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Танаеў Вячаслаў Сяргеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Кібернетыкі Беларусі
- Кібернетыкі СССР