Гагач беладзюбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гагач беладзюбы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gavia adamsii Gray, 1859

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174470
NCBI  372293
EOL  1047330

Гагач беладзюбы, гагара беладзюбая (Gavia adamsii) — птушка сямейства Гагаравыя (Gaviidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 75—100 см, размах крылаў 135—155 см. Падобны на чарнадзюбага гагача (Gavia immer), адрозніваецца па моцнай, белаватай дзюбе, клінаватае паддзюб’е якой стварае ўражанне загнутай уверх дзюбы. Голас: вельмі падобны да голасу чырвонаваллёвага гагача, але больш нізкі і гучны — прарэзлівае «квак» і доўгі, гучны, тужлівы крык, у палёце нагадвае смех «харарара».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ахоплівае Арктычныя еўраазіяцкія і амерыканскія ўзбярэжжы ад Мурманска і Новай Зямлі да Сібіры і ад праліва Прынца Уэльскага на Алясцы да дэльты ракі Макензі. Насяляе біятопы азёр тундры, не вельмі аддаленыя ад мора, акрамя таго рэкі, эстуарыі, дэльты, марскія ўзбярэжжы, а таксама сустракаецца ў гарах.

Пералётны від, нерэгулярна залятае ў Еўропу (Скандынавію, Фарэрскія астравы, Вялікабрытанію, Ісландыю, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Італію, былую Югаславію, Украіну, Беларусь). Месца зімовак: паўночныя ўзбярэжжы Нарвегіі і Швецыі, у невялікай колькасці на Балтыцы, на ўзбярэжжах Шатландыі, на Камчатцы, у Японіі, Карэйскім паўвостраве, а таксама ад паўднёвай Аляскі да Брытанскай Калумбіі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо — плоская кучка з сухой травяністай расліннасці, ніз гнязда вільготны.

Адкладвае 2 яйкі, падоўжаныя, аліўкава-карычневыя з бура-чорнымі плямамі. Памеры: 89 х 56 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X